14.01.2026 Стала добрай традыцыяй у нашай установе дашкольнай адукацыі праводзіць народнае свята Каляда . Такое свята знаёміць дзяцей са старадаўнімі традыцыямі і абрадамі Беларусі, фарміруе зносіны на беларускай мове,развівае навыкі ўзаемадзеяння ў сумеснай дзейнасці, выхоўвае пачуццё любові да роднага краю. Дзецям вельмі спадабалася свята, дзе яны ў прыбраных касцюмах удзельнічалі ў традыцыйных калядных гульнях, вадзілі карагоды, выконвалі вясёлыя песенькі-калядкі. Гаспадынька частавала дарагіх гасцей прысмакамі. Выдатны эмацыйны настрой дзецям падарыла каза, як сімвал багацця, урадлівасці. Ёсць старажытнае павер’е, што да каго Каза прыйдзе, будзе шчасце ў доме і вялікі ўраджай. Гэтае свята зрабіла на дзяцей незабыўныя ўражанні. Свята атрымалася вясёлым, шумным і цікавым!


