21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Наша установа дашкольнай адукацыі не засталася у баку, усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу былі ўключаны ў сюжетную лінію свята беларускай мовы. Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем,беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любові да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, прывіваць любоў да сваёй культуры і роднай мовы варта з ранняга ўзросту. Гэта можна рабіць як у сям’і, так і ў дзіцячым садзе, бо менавіта ў дашкольным узросце закладваецца станоўчае стаўленне да сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці. У нашым дзіцячым садзе у кожнай групе прайшлі тэматычныя заняткі.Дзеткі з задавальненнем слухалі і адкрывалі для сябе новыя словы на роднай мове.21.02.2025г