Дзень Незалежнасці- гэта свята свабоды, міру і дабра. Гэта свята ўсяго нашага народа. Яно нагадвае, што ўсе мы нясем адказнасць за нашу Радзіму і ўшаноўваем яе традыцыі.Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з выхаванцамі установы дашкольнай адукацыі прайшло музычнае свята “Беларусь- мая краіна”. Дзецям паведамілі аб гісторыі святкавання Дня Незалежнасці, традыцыйна свята пачалося з праслухоўвання гімна Рэспублікі Беларусь.Дзеці выканалі танец “Васільковая паляна”, праспявалі песню”Мы жывём у Беларусі”.Каб любіць сваю зямлю, не трэба шмат намаганяў. Каб любіць сваю зямлю трэба стаць часткай яе…02.07.2024

