Адной з задач дашкольнай адукацыі з’яўляецца выхаванне цікавасці да культурных традыцый беларускага народа. З гэтай мэтай у нашым дзіцячым садку весела і звонка прайшлі Калядкі!
Усе дашкольнікі былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі. Яны выканалі калядныя песні, прыказкі, заклічкі, услаўляючы Каляду.
Урачыстасць, атрыбутыка, святочнае ўбранне, традыцыйныя героі, нацыянальныя касцюмы падарылi дзецям незабыўныя ўражанні і радасныя моманты.
Свята завяршылася смачнымі пачастункамі!





