
З 2 лістапада па 6 лістапада ў установе дашкольнай адукацыі рэалізоўвалася акцыя слова тыдня “Ца́цка” — гэта прадмет, прызначаны для гульні. Выхаванцы пазнаеміліся з рознымі матэрыяламі для вырабу цацак, чыталі мастацкія творы пра цацкі, ляпілі свае любімыя цацкі, гулялі ў сюжэтна-ролевыя гульні і іншае.
Узнаўляючы рэальныя і ўяўныя прадметы, выявы, цацка служыць прадметам разумовага, маральнага, эстэтычнага выхавання. Цацка дапамагае дзіцяці пазнаваць навакольны свет, прывучае яго да мэтанакіраванай, асэнсаванай дзейнасці, спрыяе развіццю мыслення, памяці, мовы, эмоцый. Цацка шырока выкарыстоўваецца ў вучэбна-выхаваўчай працы з дзецьмі, у прыватнасці для развіцця дзіцячай, тэхнічнай і мастацкай творчасці. Як творы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, цацкі, асабліва нацыянальна-традыцыйныя, выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных элемэнтаў у сучасным інтэр’еры.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Гамбалеўская В.В. 09.11.2026