Ў мэтах якаснай рэалізацыі зместу вучэбнай праграмы дошкольнай адукацыі, а таксама захавання гісторыка-культурнай спадчыны і фарміравання ў выхаванцаў установы дашкольнай адукацыі ўстойлівага інтарэсу да роднага слова у нашай установе дашкольнай адукацыі рэалізуецца напрамак “Слова тыдня”. Кожны тыдзень акцыі прысвечаны аднаму слову. Калі мы чуем прыгожую беларускую мову, мы не проста вучым новыя словы, а развіваем маўленне, пашыраем кругагляд, вучымся адчуваць эмацыйныя адценні і ганарыцца тым, што мы, беларусы, маем такую багатую і мілагучную мову. Кожнае новае слова становіцца маленькім адкрыццём!
Запрашаем бацькоў далучыцца!
Ваш удзел — гэта самы важны крок. Калі дзіця бачыць, што мама і тата разам з ім цікавяцца роднай мовай, гэта матывуе значна мацней за любыя словы. Давайце разам ствараць для дзяцей свет, дзе беларускае слова гучыць горда і прыгожа!
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Гамбалеўская В.В.
05.11.2026